Актывісты прынесьлі труну на рэпэтыцыю параду
2020-05-08 21:12
Актывісты «Моладзевага блёку» правялі акцыю супраць параду, які заплянаваны ў Менску 9 траўня.
Падчас рэпэтыцыйнага праезду вайсковай тэхнікі ва Ўруччы яны пачалі танчыць, трымаючы ў руках імправізаваную труну. Такім чынам моладзь засьцерагае тых, хто хоча наведаць імпрэзы на Дзень Перамогі ў Менску.
Радыё Свабода