Акудовіч: “Людзьмі звацца!” — гэтая ідэя застаецца актуальнай для нас і сёння
2022-03-10 20:22
У эфіры Еўрарадыё — экскурсавод і гісторык Цімафей Акудовіч.Найпершымі задачамі для нас сёння ёсць пабудова Беларусі ў Беларусі, што магчыма толькі пасля змены ўлады, і неабходнасць зрабіць усё, каб “не згубіць” беларусаў замежжа. Тым не менш на гэтым шляху нацыянальнага будаўніцтва і гуртавання мы не мусім ні замыкацца на сабе, ні станавіцца вінцікам адной з геапалітычных машын. Нам бліжэй ідэя стаць “хабам”, месцам сустрэч людзей Еўразіі, перакананы Цімафей Акудовіч.
Пра тое, як зацікавіць беларусаў беларускай гісторыяй і навошта ім гэта, чаму беларускае нацыябудаўніцтва не абапіраецца на гераічны эпас, і пра тое, чаму рамантызм прыходзіць разам з цяжкасцямі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Цімафеем Акудовічам.