- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Санька быў упэўнены, што ў яго будзе самая лепшая настаўніца. Так яму і падалося ў самы першы ўрок: яна была зусім не такая, як астатнія настаўніцы. Тыя, шчыра сказаць, былі вельмі падобныя на вясковых цётак: крыху паўнаватыя, рукі ад зямлі агрубелыя, загарэлыя за лета твары, гаворка простая і трымаюцца проста, хоць і строга, імёны ў іх самыя звычайныя — Ганна Якімаўна, Алена Міхайлаўна... А ў Санькі — Лідзія Вікенцьеўна! (фрагмент)