- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У летапісах ёсць згадкі пра тое, як татары прадпрымаюць паход супраць Літвы. Прычым паходы супраць Літвы былі сумесныя – руска-татарскія. Троіцкі летапіс апісвае, што пасля няўдалага руска-татарскага паходу супраць Літвы, раззлава¬ныя паражэннем татары спустошылі многія рускія гарады. Гэта той час, калі адбылася па словах многіх гісторыкаў “міфічная” Акунёўская бітва. Некаторыя сцвярджаюць, што па свайму значэнню, яна непараўнальна больш важная для сусветнай гісторыі, чым, напрыклад, Кулікоўская бітва, у якой татары ваявалі як з аднаго, так і з другога боку. Кажуць, менавіта Акунёўская бітва спыніла татар ў заваяванні Захаду. Але ж існаванне гэтай бітвы, як і бітвы ля Крутагор’я гісторыкі адмаўляюць. Зборнік Генадзя Говара «Акунёўская Бітва» - гэта аднайменная паэма і нізка санетаў. За паэму «Акунёўская Бітва» Генадзь Говар быў узнагароджаны Дыпломам Першага абласнога літаратурнага конкурса імя Кірылы Тураўскага (Гомель 2007г.)