- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі мастак Алесь Родзін з'яўляецца адначасова прадстаўніком і неаавангарду, і "старога добрага жьвапісу": сюжэтнага і фігуратыўнага. У сваім творчым багажы ён мае перформансы і відэа, але палатно, алей як асноўная творчая зброя - гэта, вядома, не прашча, але і не лазерная стралялка з галівудскага блокбастару. Вядома, самарэалізацыяй з дапамогай традыцыйнай тэхпалагічнай схемы (падрамнік-палатно-фарба) і класічных відаў мастацтва займаецца амаль 95 працэнтаў беларускіх наватараў. Але нават на падобным фоне ў творах Родзіна ўражвае грандыёзны аб'ём карпатлівай ручной працы: тут скрупулёзпа апрацаваны літаральна кожны сантыметр палатна. Алейная фарба - зрэдку, з дапамогай лінейкі, - накладаецца малюсенькімі асобнымі штрыхамі, паўтараючы механічныя адкрыцці дывізіянізму.