Алексіевіч атрымае ўзнагароду і прачытае лекцыю ва Утрэхце
2024-09-05 15:10
У межах Міжнароднага літаратурнага фестывалю (ILFU), які пройдзе ў нідэрладскім горадзе Утрэхт з 21 верасня па 5 кастрычніка, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч атрымае адмысловую ўзнагароду імя Бэль ван Зёйлен (Belle van Zuylenring) і прачытае адкрытую лекцыю.
Узнагароджанне ювелірным арт-аб’ектам, які называюць пярсцёнкам Бэль ван Зёйлен, адбудзецца 28 верасня ў 19:30, тады ж Святлана Алексіевіч прачытае лекцыю, якая будзе паралельна перакладацца на ангельскую і галандскую мовы.
Тым жа днём у 13:00 пройдзе асобная сустрэча пісьменніцы з чытачамі.
Манон Упхоф і Юля Цімафеева
Таксама ў межах фестывалю
пройдзе дыскусія і чытанні з удзелам беларускай паэткі
Юлі Цімафеевай і нідэрландскай аўтаркі
Манон Упхоф (Manon Uphoff) Гаворка будзе ісці пра “нежаночае аблічча” вайны. Юля Цімафеева раскажа пра сваю кнігу дакументальнай прозы
“Мінскі дзённік” ды пачытае ўласную паэзію.
Падрабязная інфармацыя і квіткі на мерапрыемства на афіцыйным
сайце фесывалю.