Алесь Анціпенка: Дзяржаўныя медыі працуюць на карысць аднаго кандыдата
2020-08-07 20:56
Дзяржаўныя медыяпасылы ўпэўніваюць: „Непераабранне Лукашэнкі будзе азначаць хаос і падзел краіны”. Маніторынг асвятлення выбараў у беларускіх СМІ зладзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Медыяпасланні рэжыму перад выбарамі агучыў аналітык Алесь Анціпенка:
– Фатальная прысутнасць аднаго кандыдата і фактычная адсутнасць усіх астатніх канкурэнтаў. Падчас гэтага перыяду маніторынгу, і папярэдняга, у дзяржаўных медыях трымаўся дастаткова высокі ўзровень напружанасці і застрашвання выбаршчыкаў. Гэта было бачна і падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі, і сустрэч з вайскоўцамі, з рознымі службовымі асобамі сілавых структур. Мэсыдж дзяржаўных медыяў быў адзін і відавочны – альтэрнатывы дзеючаму прэзідэнту няма.
Беларуская асацыяцыя журналістаў плануе працягнуць маніторынг і даць канчатковую ацэнку характару асвятлення кампаніі пасля выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя