Алесь Аркуш: Беларуская эміграцыя патрабуе інтэлектуальнай «ежы»
2022-08-20 12:18
«Перанос выдаванне беларускіх кніг за мяжу, бадай што, адзіны выхад захаваць незалежныя выдавецтвы».
Пасля трагічных падзеяў жніўня 2020 года рэжым Лукашэнкі перастаў нават прыкідвацца беларускім. Сілавікі ды ідэалагічная абслуга наўпрост займаюцца зачысткай Беларусі ад усяго беларускага. У турмах апынуліся праваабаронцы, журналісты, дзеячы культуры. Аднак многім удалося пазбегнуць турмы, выязджаючы на эміграцыю.
Да 2020 года беларускі выдавецкі рух нават у складаных умовах здолеў развівацца, а большасць новых незалежных выданняў усё ж такі траплялі ў кнігарні. Цяпер сітуацыя змянілася кардынальна. Дзейнасць некаторых выдавецтваў прыпыненая на некалькі месяцаў, іншыя павінны атрымаць паўторную «ліцэнзію». Некаторыя з выдаўцоў пакінулі Беларусь.
«Перанос выдаванне беларускіх кніг за мяжу, бадай што, адзіны выхад захаваць незалежныя выдавецтвы», лічыць беларускі літаратар, выдаўца і журналіста Алесь Аркуш, а гутарку з ім запісаў Яраслаў Іванюк.
Слухайце аўдыё!
эж