Алесь Астроўскі: Улады працягваюць этнацыдную палітыку
2020-05-25 12:59
З таго часу, як Беларусь увайшла ў актыўную фазу захворванняў каронавіруснай інфекцыяй, можна падвесці пэўныя вынікі ў эканамічнай, эпідэміялагічнай ды іншых сферах жыцця.
„Госць Рацыі” прафесар, доктар медычных навук Алесь Астроўскі лічыць, што парадак арганізацыі прафілактыкі ў Беларусі – рацыянальны і апраўданы:
– Не меншае значэнне, чым удар па эканоміцы вось гэтых жорсткіх каранцінных мераў, мелі наступствы звязаныя з уплывам на псіхіку людзей. Псіхолагі заўважылі рэзкі рост суіцыдаў, рэзкі рост сітуацый, калі ў сям’і пачынаюцца разводы, сваркі, сямейны гвалт. Тое, што не было фактычна ўлічана тымі, хто ўводзіў жорсткія каранцінныя меры. Як бы я не ставіўся да беларускіх уладаў, якія працягваюць этнацыдную палітыку, у аспекце паводзінаў з так званай пандэміяй каронавіруса, паводзілі сябе ўзорна паказальна, за выключэннем аднаго маманту.
Штодзённыя прафілактычныя захады накіраваныя на абарону ад каронавіруса, на думку прафесара, павінны даводзіцца насельніцтву праз тэлебачанне. На жаль, гэта не робіцца.
Беларускае Радыё Рацыя