Чалавек эпіцэнтра: сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім у Варшаве
2026-04-13 15:51
20 красавіка ў Варшаве адбудзецца публічная сустрэча
з нобелеўскім лаўрэатам міру, праваабаронцам і пісьменнікам
Алесем Бяляцкім. Гэта рэдкая магчымасць пачуць чалавека, які стаў сімвалам нязломнасці і барацьбы за правы чалавека ў Беларусі.
Алесь Бяляцкі — чалавек, які прысвяціў жыццё абароне палітвязняў і
прасоўванню дэмакратычных каштоўнасцяў. За сваю дзейнасць ён двойчы
станавіўся вязнем сумлення, правёўшы за кратамі ў агульнай колькасці
больш за сем з паловай гадоў. У 2022 годзе, знаходзячыся ў зняволенні,
ён быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру.
Удзельнікі сустрэчы змогуць не толькі паслухаць лаўрэата, але і
задаць яму свае пытанні. Таксама на мерапрыемстве будзе магчымасць
набыць кнігі аўтара і атрымаць аўтограф.
Важна адзначыць, што з-за патрабаванняў бяспекі арганізатары ўвялі строгія правілы наведвання.
На сустрэчу патрэбна абавязковая
рэгістрацыя (дэдлайн — 17 красавіка).
Пры сабе трэба мець пасведчанне асобы з фотаздымкам.
Для медыяў неабходная акрэдытацыя, для гэтага прадстаўнікам медыя
неабходна рэгістравацца ў тым самым спісе, пазначыўшы ў полі
«арганізацыя» назву рэдакцыі.
Час і месца падзеі: 20 красавіка 2026, 17:30 (уваход з 17:00).
Варшаўскі ўніверсітэт, «Stary BUW» (Krakowskie Przedmieście 26/28).
Уваход праз галоўную браму.
Фота: сайт Беларускага ПЭНа.