Альманах «Аўтограф» ад архіва-музея літаратуры і мастацтва
2020-04-30 13:46
Да 60-ай гадавіны з часу стварэння Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва рыхтуе альманах «Аўтограф».
Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар выдання, навуковы супрацоўнік архіву Віктар Жыбуль:
– Прысвечаны ён здабыткам архіва-музея, спадчыне, якая ў ім захоўваецца, і навуковым дасягненням яго супрацоўнікаў, прычым за шмат гадоў існавання архіва-музея. У альманаху будзе шэраг матэрыялаў, напісаных пераважна Наталляй Гардзіенкай, намесніцай дырэктара архіва-музея, якая падтрымлівае сталыя стасункі з арганізацыямі беларусаў замежжа.
Сярод тэмаў, якія разглядаюцца ў альманаху, – спадчына братоў Луцкевічаў, Тодара Кляшторнага, Адама Бабарэкі, а таксама гісторыя з’яўлення беларускага джазу ў Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя