- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На працягу доўгіх гадоў імя Аляксандра Уласава было фактычна пад забаронай. Толькі дзе-нідзе можна было знайсці кароткія ўрыўкі, поўныя недакладнасцей, невялікія артыкулы пра гэту асобу. Адметнасць постаці Аляксандра Уласава ў тым, што ён быў здольным журналістам, шматгадовым рэдактарам беларускай газеты "Наша Ніва". Будучы рэадактарам, журналістам, Аляксандр Уласаў цесна кантактаваў з віленскім беларускім асяроддзем, менавіта гэта і паспрыяла таму, што рэдактар стаў сенатарам польскага сейма 1922 году. Варта адзначыць, што дзякуючы сваёй пасадзе беларускі адраджэнец зрабіў вельмі шмат для Беларусі, для беларускага народа, асветы і адукацыі сваіх землякоў. З прыходам Саветаў Аляксандр Уласаў чакаў зменаў. Ён цешыў сябе надзеяй, што зможа пісаць пра тое, як беларусы змагаліся за сваю незалежнасць пры розных рэжымах. Але за гэту ілюзію ён заплаціў пяццю гадамі турмы, прычым судзіла яго асобая нарада НКУС. 65-гадовага адраджэнца саслалі ў Навасібірскую вобласць. Паводле афіцыйных дакументаў памёр Аляксандр Уласаў ад паралічу сэрца. Гэтаму сапраўднаму адраджэнцу прысвечана праца Лявона Луцкевіча і Галігы Войцік. (Н. Г.)