Аляксандра Герасіменя заклікала абараняць свабоду і незалежнасць Беларусі і Украіны
2022-01-29 15:53
Ад імя спартоўцаў яна выказвае падтрымку ўкраінскаму народу і абвяшчае пра гатовасць зрабіць усё магчымае для абароны свабоды і незалежнасці Украіны.
Кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасці
Аляксандра Герасіменя звярнулася да беларусаў, украінцаў і расiян. Яна выказала занепакоенасць вялікай колькасцю расійскіх войскў, якія прыбылі ў Беларусь пад нагодай сумесных вайсковых вучэнняў.
- Пакуль расійскае войска знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, мы можам казаць аб фактычнай акупацыі Беларусі. Суверэнітэт Беларусі ўжо страчаны, баязлівец і хлус Лукашэнка канчаткова здаў Беларусь. Мы, беларусы, павінны гэта сёння прызнаць і неадкладна распачаць кампанію ў абарону незалежнасці і міру. (...) Беларуская дыяспара за мяжой можа адыграць вырашальную ролю ў гэтым працэсе, бо мае інтэлектуальныя, інфармацыйныя і матэрыяльныя рэсурсы для вызвалення нашай Бацькаўшчыны. (...) Будзе свабоднай Украіна – зможа стаць свабоднай і Беларусь. Усё залежыць толькі ад нас і нашых дзеянняў.Ад імя спартоўцаў і
Беларускага фонду спартовай салідарнасці яна выказвае падтрымку ўкраінскаму народу і абвяшчае пра гатовасць зрабіць усё магчымае для абароны свабоды і незалежнасці Украіны.
эж