Аляксей Адамовіч: Старыя мапы дазваляюць вяртаць Беларусі забытыя імёны
2022-09-01 14:13
У Беластоку на чарговай сустрэчы гістарычнага клуба Beer&History прайшла лекцыя Аляксея Адамовіча пад назвай „Беларусь на старажытных картах”.
Лектар вечара таксама прадставіў сваю новую кнігу „Ян Няпрэцкі і карта Вялікага Княства Літоўскага”:
– Кніга выйшла пару месяцаў таму. Мой знаёмы сказаў, што я вяртаю імёны. Варта вяртаць імёны тых людзей, якія спрыялі беларускай культуры і самаідэнтычнасці.
Лекцыя „Беларусь на старажытных картах” прайшла пры поўнай залі. Удзельнікі цікавіліся пытаннямі абазначэннем Беларусі і буйных беларускіх гарадоў на мапах розных часоў, наяўнасцю арыгінальных мапаў у краіне і станам іх захавання.
Беларускае Радыё Рацыя