- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Анадыямэна", "тая, што ўзьнікла з мора" – кніга вершаў, што ўзьніклі, як паўстае да жыцьця жывое, – з "мора" непраяўленасьці – на покліч любові – на здабыцьцё сімвалічных "ключоў" да "незачыненай брамы" сэнсу. Сьцісла пра аўтара: Галіна Дубянецкая, паэт, перакладчык. Нарадзілася 20 жніўня 1962 году ў Менску. Скончыла Інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, Скарынаўскім цэнтры, у часопісе “Крыніца”. Жыве ў Менску. Вершы і пераклады друкаваліся ў альманахах, замежным і рэспубліканскім друку.