- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Свабода зьвярнулася да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на пытаньне: Што Вас парадавала/прымусіла ўсьміхнуцца ў 2021-м? Такім чынам мы паспрабавалі адшукаць крупінкі радаснага, добрага і сьветлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі.
Сёньня на наша пытаньне адказвае Андрэй Стрыжак.
— 2021-ы год парадаваў тым, што беларусы засталіся салідарнымі. Як і ў 2020-м людзі дапамагалі адно аднаму. Калі вымяраць лічбамі, то з 1 студзеня па сёньняшні дзень фонд BySOL сабраў і перадаў людзям больш за 1 млн эўра. Гэта кажа пра тое, што нават пасьля таго, як сышлі самыя актыўныя рэвалюцыйныя дзеяньні, людзі ўсё роўна падтрымлівалі адно аднаго, сем’і палітзьняволеных, людзей, якія вымушаныя былі зьбегчы з краіны праз палітычны перасьлед. Другі год запар усё праходзіць пад зоркай салідарнасьці.
Мяне вельмі ўсьцешыў момант, які адбыўся ў культурным жыцьці, — узнагароджаньне пісьменьніцы Евы Вежнавец літаратурнай прэміяй Гедройца. Я лічу, што гэта вельмі добрае рашэньне журы і кніга гэтай пісьменьніцы — адно з найлепшых, што было ў беларускай літаратуры за апошні час.