Андрэй Янушкевіч ня выйшаў з ізалятара на Акрэсьціна
2022-05-27 20:29
Сёньня ўвечары павінен быў скончыцца адміністрацыйны арышт выдаўца Андрэя Янушкевіча. З ізалятара на Акрэсьціна ён так і ня выйшаў. Пра афіцыйную прычыну таго, чаму выдаўца ня выпусьцілі, улады не паведамілі.
Андрэя Янушкевіча і Насту Карнацкую затрымалі пасьля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка», якую выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла 16 траўня.
Дырэктару кнігарні Янушкевічу прысудзілі 10 дзён адміністрацыйнага арышту, а працаўніцы кнігарні Карнацкай — 13 дзён.
Янушкевіч павінен быў выйсьці 26 траўня.