Андрусь Такінданг з песнямі пра актуальнае
2021-11-24 15:29
Лідар гурта "Рэха" і ўдзельнік трыа "Гаротніца" Андрусь Такінданг, каб развеяцца і прывесці ўнутраны стан у норму, рушыў у еўрапейскае турнэ. Будучы ў Варшаве, завітаў і ў студыю Еўрарадыё — падбадзёрыць супрацоўнікаў і прыхільнікаў пазітыўным настроем і новымі песнямі.
У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" размаўляем пра музыку, культуру і слухаем кампазіцыі пад укулеле.