- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віталь Рыжкоў — нарадзіўся 28 красавіка 1986 г. ў Магілёве. Скончыў аўтамеханічны факультэт БРУ (Магілёў). Фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН-цэнтру, прысвечаных стагоддзю газеты “Наша Ніва” (2007) і памяці К. Шэрмана (2009). Пераможца паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне, лаўрэат прэміі часопіса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф" (2008), прэміі імя М. Багдановіча “Дэбют”. Аўтар кнігі “Дзверы, замкнёныя на ключы” (2010), з дапаўненнямі перавыдавалася ва ўкраінскім выдавецтве "Крок" (Тэрнопаль) у 2014 годзе. Мае ўласны музычны рэп-праект Angst.