- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трынаццацігадовая гісторыя Трыялогаў магла закончыцца разам са смерцю іх стваральніка Сакрата Яновіча. Дванаццаць архіўных ужо тамоў альманаха склалі б менш ці больш камплектны запіс ідэі сустрэч індывідуальнасцяў са свету высокай культуры з Польшчы, Беларусі ды іншых краін Еўропы ў сэрцы глыбокай еўрапейскай правінцыі. Быў бы гэта аднак запіс ідэі аднае асобы, без моцных гістарычных і культурных фундаментаў, без водгуку, без плёну. Гісторыя Трыялогаў аднак паказала, што дзякуючы такім сустрэчам беларускую культуру пачынаюць заўважаць у Еўропе, а ў рэгіёне набывае яна моц і значна яго ўзбагачае. Маюць на гэта ўплыў універсальныя вартасці семінараў і ўзровень дыскусіяў пад час Трыялогаў. Ідэя XIV Трыялогу геаграфічна разцягнутая паміж Беласточчынай, Беларуссю, Польшчай і Еўропай. Гэта быў Трыялог розных сфераў культуры з удзелам выдатных творцаў літаратуры, мастацтва і тэатру.