- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзе гэтая міфічная Беларусь? Кожны пра яе гаворыць, але папраўдзе вельмі мала ведае яе гісторыю, змаганне за незалежнасць, штодзённае жыццё. Усе хацелі б, каб у Беларусі адбыліся падобныя палітычныя працэсы, як у Польшчы. Аднак, ці хто-небудзь гэта падтрымлівае? Сродкі, якія выдзяляюцца на апазіцыю, свабодныя медыі, Белсат, Радыё Рацыя - сімвалічныя і так папраўдзе толькі супакойваюць сумленне ўжо свабодных дзяржаў. Беларусы, вымушаныя самі выжываць у Лукашэнкаўскім раі, ездзяць у Польшчу па пакупкі і добра ведаюць, якая цана свабоды, колькі, для прыкладу, плацілі б за электраэнергію. Людзі заўсёды ішлі туды, дзе цёпла і выгадна. Так было спрадвеку, так ёсць і цяпер. Але аўтобус Гародня - Ашан - Гародня здзяйсняе мары не адно беларусаў (XV Ттыялог, Крынкі 22-28 жніўня 2014 г. «Беларускі міф»)