- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Янка Брыль нарадзіўся 4 жніўня 1917 года ў горадзе Адэсе, у сямі чыгуначніка, У пяцігадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Заходнюю Беларусь, у вёску Загоре Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыўшы ў 1931 годзе сем класаў польскай школы, працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. У сакавіку 1939 года быў мабілізаваны ў польскую армію. У верасні таго ж года трапіў у палон. Увосень 1941 года ўцёк з палону. Прымаў удзел у партызанскім руху.