- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цікавасць да асоб, якія ўнеслі незвычайна важнае ў даследаванні гісторыі краіны - гэта асноўная тэма, якой займаюцца Лявон Луцкевіч і Галіна Войцік. Даследчыкі не абашлі ўвагай і Антона Антановіча, прафесара Віленскага Універсітэту. Асноўная заслуга даследчыка - бясцэнны ўклад у развіццё беларусістыкі, выяўленне спэцыфікі і ролі старабеларускай мовы - дзяржаўнай мовы ВКЛ. Антон Антановіч вёў даследаванне кітабаў - рукапісных помнікаў 16-17 ст., напісаных арабскім шрыфтам на старабеларускай і польскай мовах. Апісваючы жыццё і дзейнасць даследчыка, аўтары шмат увагі надаюць і тым умовам, у якіх працаваў Антон Антановіч. Вострая ідэалогія і цэнзура не дазвалялі ўжыванне і спасылкі "на забароненых" навукоўцаў. Тым не менш, сапраўдны даследчык не мог скласці даследаванне без аб'ектыўнага і поўнага аналізу. Шмат што гэтаму перашкаджала. Але варта аддаць павагу не толькі працаздольнасці Антона Антановіча, але і яго мужнасці. Даследчык бадай адзін з першых выступіў як самастойная асоба, паказаўшы неабходнасць свабоды і бязглуздасць цэнзуры ў навуцы. Тым не меньш, на сённяшні дзень працы даследчыка знайсці вельмі складана. Амаль ўсё прадстаўлена выключна ў Віленскіх бібліятэках. Але цікавасць да гэтай асобы ўзнікае менавіта з таго, што чалавек на працягу кароткага жыцця зрабіў усё, пра што марыў... (Н.Г.)