Апраўдвацца ці абараняцца: стрым з Уладзімірам Янчуком
2022-03-02 15:46
Беларусы сутыкнуліся з новай рэальнасцю: цяпер мы — аб'ект нянавісці ўкраінцаў. І яно не дзіва, бо калі на тваёй зямлі разбураюцца гарады і гінуць людзі ад ракетных удараў, якія ляцяць з Беларусі, тут ужо не будзеш разбірацца — хто з грамадзян суседняй краіны выступае супраць вайны. Ворагі — усе.
У гэтай сітуацыі беларусы, якія выступаюць супраць рэжыму, зноў падзяліліся: адны спрабуюць апраўдвацца перад украінцамі, што супраць сваёй волі апынуліся ўцягнутыя ў жудасную вайну, іншыя — абараняюцца. Маўляў, беларускі народ і Лукашэнка — не адно і тое ж.
Што беларусам рабіць з уласным сумленнем у цяперашніх рэаліях? Што рабіць, каб супраць вайны паўстала ўся Беларусь, а не толькі грамадзянская супольнасць? Ці трэба і як даводзіць украінцам, што мы — супраць вайны? Што можа спыніць Лукашэнку і Пуціна? Пра гэта ды іншае размаўляем з псіхолагам, прафесарам Уладзімірам Янчуком.