- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цэнтральная тэма нумара — «Панславізм: думка і злачынствы». У нумары публікуюцца шматлікія аўтары з розных славянскіх краёў: чэхі Вацлаў Чэрны і Ян Патачка, палякі Чэслаў Мілаш і Кшыштаф Чыжэўскі, славенцы Драга Янчар і Алеш Дэбэляк, сэрб Вук Драшкавіч, баўгар Івайла Дычэў, украінец Мікола Рабчук, беларусы Янка Станкевіч, Ігар Сідарук, Ягор Новікаў, Ілья Куркоў, а таксама амэрыканец Рычард Пайпс, немцы Томас Ман і Вальтэр Бэн’ямін. Славамір Адамовіч публікуе свой турэмны дзёньнік і слоўнік да яго. Побач цудоўная падборка паэзіі, беларускай і перакладнай: новыя вершы Андрэя Хадановіча «З чаго пачынаецца Жодзіна» і Максіма Шчура «Альшанскія могліцы», а таксама «Сымфоніі» Оскара Любіча-Мілаша і шматмоўная творчасьць Івана Блатнага. Адкрываецца нумар апытаньнем ARCHE пра будучыню славянскай ідэі, на якое адказваюць, сярод іншых, Сьвятлана Алексіевіч, Зьбігнеў Бжэзінскі, Юры Хадыка. Прадмову да нумару напісаў Сакрат Яновіч.