- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага «Жыццё раззброенага чалавека». Паводле ўспамінаў пісьменьніка, гэты раман ён сам лічыў нават больш вартым за знакамітага «Каханка Вялікай Мядзьведзіцы». Пясецкі ў ім хацеў паказаць жыхарам тагачаснай Польшчы ўсю сваю крыўду на тое, што пасля дэмабілізацы івойска пасля заканчэння польскай-савецкай вайны былых жаўнераў, якія абаранілі краіну, проста выкідалі на вуліцу як непатрэбныя рэчы. Акрамя таго, сярод матэрыялаў нумара варта вылучыць палемічны тэкст Юлія Каралёва, у якім ён аргументавана дыскутуе з вядомымі даследчыкамі сталінскіх рэпрэсій у Беларусі адносна іх сапраўднага маштабу і колькасці пацярпелых. У сваю чаргу, гісторык Цімафей Акудовіч падводзіць вынікі мінулагодніх дыскусій адносна паўстання 1863—1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, падымаючы некаторыя спрэчныя пытанні, сур’ёзна не закранутыя беларускімі навукоўцамі і публіцыстамі ў юбілейны год.