- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Манаграфія «Стараруская актавая мова горада Полацка» нарвежскага лінгвіста Крысціяна Швейгарда Станга — адна з першых грунтоўных прац заходняй лінгвістыкі, прысвечаных гісторыі беларускай мовы. У гэтай працы адлюстраваліся некалькі важных тэндэнцый акадэмічнага жыцця міжваеннага часу: – жывы інтарэс заходніх навукоўцаў да беларускай тэматыкі; – нараджэнне і разгром беларускай гуманітарнай навукі ў БССР; – ажыццяўленне беларусазнаўчых даследаванняў на тэрыторыі міжваеннай Польшчы, у тым ліку беларускімі і польскімі навукоўцамі. Пераклад быў выкананы Ўладзімірам Папковічам паводле: Stang Christian S. Die altrussische Urkundensprache der Stadt Polozk. Skrifter utgitt av Det Norske videnskapsakademi i Oslo., II, Hist.-filos. klasse. Oslo: I Komissjon Hos Jacob Dyrwad, 1939.