- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нумары тэма святочнай культуры Беларусі разглядаецца ў розных аспектах і з розных пунктаў гледжання. Тут знайшлося месца і для адлюстравання святочных традыцый, распаўсюджаных на беларускіх землях у перыяд іх знаходжання ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, нямецкай акупацыі Беларусі часоў Другой сусветнай вайны, пасляваеннага Савецкага Саюза. Не абыдзеныя ўвагай і шматвяковыя адметныя святочныя традыцыі беларускай вясковай супольнасці, прадстаўленыя ў тэкстах этнолагаў Таццяны Кухаронак, Таццяны Валодзінай і Ірыны Махоўскай. Спецыфіцы адзначэння святочных дзён і памятных датаў у сучасным беларускім грамадстве, ва ўмовах яго ідэалагічнага падзелу, прысвечаныя артыкулы гісторыка з Беластока Алега Латышонка і мінскага студэнта-філосафа Арсенія Сівіцкага. Хочацца верыць, што гэты нумар “ARCHE”, напоўнены святочнымі настроямі, здолее прынесці адчуванне свята і ў душы чытачоў (Зміцер Крывашэй, з прадмовы)