- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Славацкая надзея для паняволенай нацыі” — бадай, першая спроба больш-менш грунтоўна паказаць славацкае жыцьцё беларусам, перадусім жыцьцё актуальнае — інтэлектуальнае ды сацыяльна-палітычнае. Мы паспрабавалі паказаць яго з розных бакоў, ды так, каб і самы неабазнаны чытач хутка ўвайшоў у кантэкст славацкай цяпершчыны. Менавіта таму адкрывае нумар рубрыка “Гісторыя”, у якой вы знойдзеце, прыкладам, артыкулы аб станаўленьні славацкае ідэнтычнасьці, славацкае мовы або аб культавым драўляным дойлідзтве. Як на мяне, дык вельмі вартыя ўвагі роздумы літаратурнага клясыка і дысыдэнта Дамініка Татаркі, каторыя ён агучыў у інтэрвію Антаніну Ліму яшчэ ў 2-й палове 60-х гадоў — самі пабачыце, што сытуацыі Славакіі тых часоў і Беларусі сучаснай перагукаюцца шмат у чым. (Сяргей Сматрычэнка, з прадмовы да нумару)