- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтым томе «Археалогіі Беларусі» на аснове археалагічных крыніц з выкарыстаннем, дзе гэта магчыма, дадзеных іншых навук асвятляецца гістарычнае развіццё старажытнага насельніцтва, якое насяляла тэрыторыю Беларусі ў эпоху жалеза (VIII—VII стст. да н. э. — IV—V стст. н. э.) і ранняга сярэднявечча (V—VI стст. — VIII—IX стст. н. э.). Пачатак жалезнага веку звязваюць з распаўсюджаннем металургіі жалеза і вырабаў з яго. Навыкамі вытворчасці і апрацоўкі жалеза ў першую чаргу авалодала насельніцтва Паўднёвай Беларусі, што адбывалася ў другой чвэрці 1-га тысячагоддзя да н. э., і толькі ў яго другой палове жалеза стала асноўным матэрыялам для вырабу прылад працы і зброі ў плямёнаў, якія насялялі цэнтральную і паўночную частку яе тэрыторыі. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі балотных і азёрных руд, адносная прастата здабычы жалеза ў сырадутных домніцах садзейнічалі яго паўсюднаму пашырэнню. Правілы выкарыстаньня