- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая кніга вершаў Сяргея Грахоўскага— своеасаблівы лірычны дзённік роздумаў, хваляванняў, радасцей і трывог апошняй пары. У вершах жыве памяць рамантычнай і суровай маладосці, непарыўная сувязь з зямлёю бацькоў, сцвярджаюцца прынцыпы маральнай годнасці і чысціні, чуцён пульс нашага часу. Паэма «Ростань на світанні» ўзнаўляе малавядомую гісторыю адданай і трагічнай дружбы Лесі Украінкі з адным з першых беларускіх марксістаў Сяргеем Мяржынскім, прыезд славутай паэтэсы ў Мінск, яе грамадзянскі і паэтычны подзвіг. Кнігу завяршаюць вершы і мініяцюры пра некаторыя негатыўныя з’явы ў нашым побыце.