- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прадстаўляць аўтара гэтага зборніка, думаю, будзе лішнім. Вядомы ён па шматлікіх зборніках паэзіі, па п’есах, па перакладах. Анатоль Вярцінскі – творца, вершы якога сталі песнямі. Новы зборнік, як сама назва гаворыць, сабраў пад адной вокладкай вершы розных гадоў, асобныя радкі, якія складаюцца ў цэласць. Нават той, хто раней не быў знаёмы з творчасцю паэта, праз адзін гэты томік можа пазнаць і, напэўна, закахацца ў чысціню лірычнага слова, глыбіню думак і пачуццяў. Паэзія Анатоля Вярцінскага панадчасовая, панадузроставая.