- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што вывучае астраномія. Наша Зямля — невялікая планета, што належыць бязмежнаму свету, які называецца Сусвет, або па-грэчаску — космас. Успомнім, якія свяцілы можна на-зіраць на небе. Перш за ўсё гэта самыя блізкія да нас касмічныя целы: Сонца, Месяц, вялікія планеты, бачныя як яркія аб’екты. Разам з Зямлёй яны ўваходзяць у склад Сонечнай сістэмы. У бязмесячную ясную ноч няўзброеным вокам можна назіраць некалькі тысяч далёкіх зорак, па сваёй прыродзе падобных да нашага Сонца. Велізарная колькасць больш слабых аб’ектаў даступная вывучэнню толькі пры дапамозе спецыяльных прыбораў — тэлескопаў. У цёмную ясную ноч удалечыні ад гарадскіх агнёў добра відаць праходзячая праз усё неба шырокая бледная паласа Млечнага Шляху.