Аўдыяспектакль пра трагічны лёс паэткі Наталлі Вішнеўскай
2024-10-29 15:11
Выдавецтва Audiobooks выпусціла адмысловы рэліз да Ночы расстраляных паэтаў: аўдыяспектакль “Нікому я гэтага не казала” — гэта спроба аднавіць забыты лёс і творчую спадчыну беларускай паэткі Наталлі Вішнеўскай, яркай зоркі літаратурнага Мінска 1920—30-х гадоў.
Калі б не стос лістоў да паэта
Сяргея Грахоўскага, мы б да крыўднага мала ведалі пра жыццё і лёс Н.В. — Наталлі Вішнеўскай — адной з найярчэйшых зорак паэтычнага Менску 1920—30-х гадоў. Кніга яе эпісталярнай спадчыны і вершаў “Неба мнагавокае”, укладзеная паэтам і літаратуразнаўцам
Віктарам Жыбулем, выйшла ў 2023 годзе ў жаночай выдавецкай ініцыятыве “Пфляўмбаўм”. Паводле кнігі на заказ выдавецтва “Пфляўмбаўм”
Рэжысёркі Святлана Бень і Інга Лізянгевіч стварылі аўдыёспектакль.
Агучылі Алена Зуй-Вайцяхоўская, Дзмітрый Строцаў, Святлана Бень, Тамара Кабяк, Максім Кульша, Ігар Лізянгевіч і Аляксандр Маўчанаў.