Аўтарка «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы»: Пра цяжкія моманты ў гісторыі варта размаўляць
2023-08-29 10:32
Кніга Анэты Прымакі-Онішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы», напісаная ў жанры гістарычнага рэпартажу, адкрыла падзеі з гісторыі беларусаў Падляшша не толькі жыхарам гэтага рэгіёну.
Дзякуючы таму, што выйшла яна ў прэстыжным польскім выдавецтве «Czarne», з гэтымі трагічнымі падзеямі маглі пазнаёміцца таксама па ўсёй Польшчы. Дарэчы, кніга была намінаваная да літаратурнай узнагароды Варшава і атрымала ўзнагароду мэра Беластока імя Веслава Казанэцкага.
Пераклад «Бежанства» на беларускую мову таксама карыстаўся вялікай папулярнасцю, бо і ў самой Беларусі пра гэтую старонку гісторыі пісалася няшмат.
Цяпер пісьменніца рыхтуе да друку чарговую кнігу, на гэты раз прысвечаную пасляваенным падзеям на Беласточчыне. Аднак Анэта Прымака разглядае гэта ўсё крыху ў іншым ракурсе.
слухай аўдыё