- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нягледзячы на тое, што даследаваньні беларускай літаратуры маюць ужо сваю даўнюю і трывалую традыцыю, да сёньня аўтарства некаторых твораў ХІХ ст., якія ўваходзяць у хрэстаматыйныя зборнікі па вывучэньні беларускай літаратуры, з’яўляецца не пэўным. Праца Міколы Хаўстовіча – спроба знайсці і прааналізаваць “цёмныя плямы” беларускай літаратуры ХІХ ст., а перадусім развеяць “міты” створаныя пад уплывам ідэалягемаў, якія панавалі ў мінулым. Дасьледчык прапануе, зыходзячы з ускосных дадзеных, іншы метад вывучэньня беларускай літаратуры таго часу. Зацікавіўшыся творчасьцю не толькі беларускамоўных літаратараў зь Беларусі, Мікола Хаўстовіч даказвае, што аўтарства хрэстаматыйнага верша “Зайграй, зайграй хлопча…” належыць не малаадукаванаму Паўлюку Багрыму, а польскамоўнаму паэту Ігнацыю Яцкоўскаму.