Азараў: мова, культура, традыцыі, гісторыя — у гэтым нашы моц і будучыня
2022-03-03 21:17
У эфіры Еўрарадыё — падпалкоўнік міліцыі, прадстаўнік ініцыятывы былых сілавікоў Аляксандр Азараў.
Магчыма, нам і не трэба ствараць і пісаць нейкую асобную беларускую нацыянальную ідэю. Сёння нам неабходна заняцца вывучэннем нашай гісторыі, культуры, традыцый і беларускай мовы. Каб мы маглі сваіх дзяцей выхаваць сапраўднымі беларусамі. І ў гэтым наша нацыянальная ідэя сёння, перакананы Аляксандр Азараў.
Пра тое, як звязаныя гісторыя і сённяшнія рэпрэсіі, ці гарантуе веданне мовы маральнасць паводзінаў і чаму нам важна заставацца беларусамі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Азаравым.