- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Андрэй Хадановіч. Азёрная школа паэзіі І было возера, канцавы прыпынак гарадской чыгункі. І было неба, канцавы прыпынак яго легкадумных мрояў, шэсць дзён падарожжа праз дождж. І было сонца на сёмы дзень. І пабачыў ён, што шэсць папярэдніх было горай. І былі ветразі, параходы й буйкі з папярэджаннем “не заплываць”. І было іх двое на цэлым свеце, калі не лічыць вадаплаўных – чаек і весляроў-акадэмістаў. І была яна топлес, у модных шортах, з яблыкам у кішэні, які выпіраў збоку, нібы мячык у тэнісісткі, што рыхтуецца да першай падачы… Другой падачы не спатрэбілася.