- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усевалад Гарачка. Нарадзіўся 12 снежня 1968 года ў пасёлку Юцкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу, у 1992 годзе – фізічны факультэт БДУ. Працуе на ВНА "Інтэграл". Жыве ў г. Фаніпаль. Жанаты. Мае дачку. Вершы піша з 1992 года. З 1993 года выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. З 2005 года сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, з 2006 – Саюза пісьменнікаў Беларусі. Праз творы сваёй новай кнігі "Багі і Героі" Усевалад Гарачка расказвае ў гратэскава-іранічнай форме пра таго "Залатога Цяльца", якога столькі гадоў запар стваралі нашыя пісьменнікі, мастакі ды іншыя "творчыя асобы". Аўтар прапануе сваім чытачам яшчэ раз перажыць (на гэты раз як фарс) тое, што некалі гаварылася з самай сур'ёзнай інтанацыяй.