en

Багдановіч Ірына

Багдановіч Ірына

Нарадзілася 30 красавіка 1956 г. у Лідзе. Беларуская паэтэса і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1978 г. і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі ў 1983 г. Жыве ў Мінску. Выкладае на кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ.

Друкуецца з 1973 г. Сябра СП СССР з 1989 г.

Аўтарка кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983 г.), «Фрэскі» (1989 г.), «Вялікдзень» (1993 г.), «Сармацкі альбом» (2004 г.), «Прыватныя рымляне» (2006 г.), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989 г.), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001 г.).

Перакладае з польскай мовы.

Аўтарка 300 навуковых публікацый.

Багдановіч Ірына :: Publications

epub pdf

Залатая Горка

Вершы, пераклады, артыкулы
Багдановіч Ірына

Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых...… More

pdf

Асветніца і мецэнатка

Да 150-годдзя Магдалены з Завішаў Радзівіл : матэрыялы круглага стала (Мінск, 15 снежня 2011 года)
Багдановіч Ірына - уклад., прадм., нав. рэд.

Кніга прысвечана 150-гадоваму юбілею вядомай беларускай асветніцы і мецэнаткі, дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. Магдалены Радзівіл (1861–1945), якая паходзіла са знакамітага беларускага роду Завішаў. Асноўную частку складаюць матэрыялы праведзенага з гэтай нагоды ўрачыстага...… More

epub pdf

Душа лістападу

Вершы, пераклады
Багдановіч Ірына

У новай кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтара аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, абтых вечных духоўных ары­енцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектарзямному ча­лавечаму існаванню, абнезгасальных патрыятычных ідэ­алах, штоасвячаюць сувязь чалавека...… More

epub pdf

Прыватныя рымляне

Вершы
Багдановіч Ірына

Асноўны тон новай паэтычнай кнігі Ірыны Багдановіч — камэрнасьць і інтымнасьць. Нават тады, калі пэрсанажамі і суразмоўцамі ў яе вершах становяцца такія знакамітыя постаці, як Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Уладзімір Дубоўка ды іншыя дзеячы нацыянальнай культуры...… More

epub pdf

Сармацкі альбом

Вершы
Багдановіч Ірына

У сучаснай беларускай паэзіі не вельмі выразна праглядаецца глыбіня культурнай традыцыі. Прычына тут у тым, на маю думку, што Першае беларускае Адраджэнне на пачатку гэтага веку ня толькі прыйшло пасля шматгадовага нацыянальна-культурнага заняпаду, але і было, у духу свайго часу, занадта моцна сацыялізаванае....… More

pdf

Авангард і традыцыя

Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння
Багдановіч Ірына

У кнізе даследуецца творчасць паэтаў 10-20-х гадоў XX ст. у цеснай сувязі з нацыянальна-вызваленчым рухам, абуджэнне якога пракладвала шлях да дзяржаўна-гістарычнага самавызначэння Беларусі. Выводзячы карані нацыянальнай ідэі з грамадска-палітычных і культурных тэндэнцый XIX ст., аўтар разглядае спосабы...… More

pdf epub

Вялікдзень

Вершы
Багдановіч Ірына

Асьвечанай вярбы пукатыя галіны, / Дакладны знак на адыход зімы. / Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! / Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псальмы. / Час роспачы мінуў! Саўдзельнікі ахвяры, / Сьвяткуем радасьць шчыра, бяз нуды. / Такі шчасьлівы дзень! Хрыстос васкрос! Пачвары, / Што мучылі Яго, зашыліся...… More

epub pdf

Фрэскі

Вершы i паэмы
Багдановіч Ірына

Лейтматывам, які кампазіцыйна аб'ядноўвае вершы i паэмы Ірыны Багдановіч, з'яўляецца ва ўсе часы актуальная думка: каб чалавецтву маральна выжыць, неабходна перш за ўсё захаваць сваю духоўнасць. Паэтэса сцвярджае, што продкі глядзяць на нас вачыма фрэсак. Гэтай метафарай не проста тлумачыцца назва кнігі...… More

epub pdf

Янка Купала i рамантызм


Багдановіч Ірына

Паэзія Янкі Купалы даследуецца ў святле фарміравання i развіцця рамантызму ў беларускай літаратуры як яго вяршыннае дасягненне. Аналізуюцца разуменне паэтам праблемы свабоды i абавязку, суадносін ідэала з рэчаіснасцю, спосабы ўвасаблення рамантычнага ідэалу ў мастацкіх вобразах, асаблівасці паэтыкі....… More

epub pdf

Чаравікі маленства

Вершы
Багдановіч Ірына

Ірына Багдановіч пытаецца ў сябе i сваіх чытачоў: «А што прыгожыя мясціны без чалавечай дабрыні?» Гэта імкненне да гармоніі хараства прыроды i хараства чалавечай душы. Праз гэту гармонію паэтка звяртаецца да вобразаў народнай паэзіі, да гістарычных падзей, да творчасці класікаў роднай літаратуры Цёткі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org