be
Барацьба беларусаў з Расеяй

Барацьба беларусаў з Расеяй

Пазняк Янка

Палітычная і рэдактарская дзейнасць Я. Пазняка прыйшліся на цяжкі для беларускага народа час: у канцы 1920-х і на працягу 1930-х гадоў у Заходняй Беларусі ўзмацніўся польскі шавіністычны ўціск, падагрэты сталінскай дыктатурай у СССР; паланізацыя беларусаў усё больш набывала рысы дзяржаўнай палітыкі. Развіваць незалежніцкі нацыянальны рух для БХД і БНК станавілася ўсё цяжэй. У 1936 го­дзе «Беларуская крыніца» канфіскоўвалася 11 разоў. На яе рэдактара было заведзена больш за 30 судовых спраў. Яго абкладалі грашовымі штрафамі, па некалькі месяцаў трымалі ў турме. У 1936 годзе для аб’яднання ўсіх беларускіх сіл і стварэння адзінага нацыянальна-вызваленчага фронту БХД была рэарганізавана ў Беларускае Народнае Аб’яднанне (БНА), прэзідэнтам якога быў выбраны Я. Пазняк. Пасля закрыцця ў 1937 годзе «Беларускай крыніцы» з канца 1938 года ён стаў рэдагаваць «Хрысціянскую думку», дапамагаў у выданні сельскагаспадарчага часопіса «Самапомач». У кастрычніку 1939 года разам з іншымі беларускімі дзеячамі (У. Самойлам, А. Луцкевічам, В. Багдановічам і інш.) быў арыштаваны савецкімі рэпрэсіўнымі органамі, вывезены з Вільні і, магчыма, без суда і следства расстраляны. Дакладных звестак пра час, месца і абставіны яго смерці пакуль што няма.


        Увесь твор у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2019
  • Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
  • Copyright: © 2019 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Друкуецца паводле час. «Хрысціянская думка», 1939, № 25.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org