- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кампанія МТС сьцьвярждае, што для беларусізацыі мабільнай сувязі ў арганізацыі нібы няма сродкаў. Моладзевыя ж актывісты ж асноўная перашкодай беларусізацыі МТС бачаць у тым, што галоўны офіс гэтага апэратара знаходзіцца ў Расеі. Кампанія МТС адказала на сумесную заяву «Маладога Фронту» і «Моладзі БНФ» аб беларусізацыі мабільнай сувязі. Нагадаем, некалькі тыдняў назад актывісты «Маладога Фронту» і прадстаўнікі «Моладзі БНФ» перадалі кіраўніцтву кампані МТС у Беларусі болей за 2500 подпісаў, а таксама зварот з просьбаю перакласьці інтэрфэйс інтэрнэт-старонкі арганізацыі на беларускую мову, нароўні з ангельскай і расейскай.