- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Брашура Галіны Войцік, прысвечаная Барысу Кіту, адметна не толькі тым, што распавядае пра жыццёвы шлях нашага славутага земляка, беларуса, асветніка, даследчыка, але і тым, што даволі яскрава і падрабязна распавядае пра ўмовы, час і падзеі, з якімі звязаныя сталенне і рост Барыса. У сувязі з гэтым больш грунтоўна можна зразумець неабходнасць выбару, свядомага успрымання часу Барысам Кітом. Менавіта дзякуючы гэтаму даецца магчымасць чытачу зразумець і унутраны стан Барыса Кіта. Другая умоўная частка брашуры прысвячаецца дзейнасці Барыса Кіта за мяжой. Менавіта тут даследчык дасягнуў незвычайнага поспеху на глебе фізікі, матэматыкі. На сённяшні дзень ён адзін з нямногіх людзей, хто мае сусветнавядомы тытул акадэміка Міжнароднай Акадэміі Навук Еўразіі, чым могуць ганарыцца беларусы. Нягледзячы на доўгае і плённае жыццё далёка ад Радзімы, Барыс Кіт ніколі не адрокся сваёй беларускасці, не скрэсліў са свайго жыцця далёкай Бацькаўшчыны, а на што дзень карыстае беларускую мову. (Н.Г.)