Батумі: можна замовіць кнігі па-беларуску
2022-04-15 15:27
У Беларускім клубе ў Батумі адчынілася бібліятэка, дзе можна замовіць і ўзяць пачытаць на месцы кнігі па-беларуску.
Стваральніца бібліятэкі – заснавальніца Беларускага клубу Кася Панкевіч распавядае пра тое, якія кнігі ёсць цяпер у Батумі:
- У бібліятэцы каля 170 кніг. З іх каля 70% – кнігі для дзяцей рознага ўзросту. Кнігі ўсе на беларускай мове. Ёсць некаторыя экзэмпляры, якія і па-беларуску і па-ангельску.
Па словах Касі, кнігі ў бібіліятэку ў грузінскі Батумі трапляюць рознымі шляхамі :
- Большая частка – мае асабістыя кнігі, частку якіх я прывезла адразу, частку прасіла, і мне падвозілі сваякі. Потым дакупляла яшчэ, замаўляла. Недзе каля 15 кніг прэзентаваў “Кнігазбор”. Нешта прывозілі знаёмыя.
Патрапіць у батумскую бібліяіэку і ўзяць кнігу дадому можна прыйшоўшы два разы на тыдзень на сустрэчы Беларускага клубу. А далучыцца да клубу можна праз адмыслова створаны
тэлеграм-чат.
Беларускае Радыё Рацыя