Батумі: вайна ва Ўкраіне – наш боль
2022-02-28 16:47
У аджарскім Батумі з´явіліся пункты збору дапамогі для Украіны. Адзін самых вялікіх – гэта офіс партыі Лело на вуліцы Цара Парнаваза. Тут працюць валантэры як з розных краін і мясцовыя актывісты.
Кажа актывістка з Харкава Ірына Гурская:
– Мы далёка ад бацькаўчыны, і нічым не можам дапамагчы, акрамя маральнай падтрымкі, яна патрэбная ў першую чаргу нашым украінскім воінам. Добра, што мы можам узяць у аптэцы ваўчар, і мы вырашылі, што гэтыя грошы пойдуць на лекі нашым жаўнерам, на патрэбу Украіны.
Па словах мясцовага грамадскага актывіста з Батумі Зураба Вінепадзе Украіне патрэбна разнастайная дапамога:
– Мы, Грузія, Грузіны стаім разам з Украінай, гэта і наша вайна. Гледзячы на пазіцыю нашага Ўраду большасці грузін сорамна, і мне ў тым ліку. Наша краіна ўсяляк стараецца дапамагчы. Там ёсць добраахвотнікі, да 2 тысяч, наколькі я ведаю ужо паехалі, так што таксама стараемся дапамагчы. Людзі сяды прыносяць адзенне, ежу і медыкаменты. Медыкаменты найбольш запатрабаваныя.
Афіцыйна Грузія ужо адправіла ва Ўкраіну больш за 100 тонаў рознай гуманітарнай дапамогі і падобныя пункты адчыніліся амаль ва ўсіх вялікіх гарадах Грузіі.
Беларускае Радыё Рацыя