БЧБ-нявеста Іна Зайцава з’ехала ў Швейцарыю
2022-07-15 14:53
Раней жанчына разам з мужам і дзецьмі жыла ва Украіне. Ва ўласнасці сям’і нават быў дом пад Кіевам, дзе ішоў актыўны рамонт.
Аднак нядаўна яна атрымала адмову ў ВНЖ і вымушаная была з’ехаць. Чаму новым месцам для жыцця стала Швейцарыя, тлумачыць Іна Зайцава:
– Таму што сюды прымаюць. Па-другое, таму што тут ужо ёсць беларусы. Гэта краіна ўжо выбудаваная. Мы прыехалі паглядзець, як людзі пабудавалі краіну, у якой няма нават сталіцы, то-бок ніхто не галоўны, як ім удаецца падтрымліваць парадак. У шматлікіх раёнах да гэтай пары адбываецца традыцыя збірацца на плошчы і праводзіць галасаванне падняццем рук па большасці пытанняў.
Дарэчы, пастановы аб дэпартацыі з Украіны атрымалі ўжо больш за 40 беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя