- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раман Аляксея Талстова – маладога беларускага пісьменьніка у сапраўданасьці можа стаць важнай і знакавай зьявай нашага часу. Часу камэрцыялізацыі забавы, калі цывілізацыя замяніла сабой культуру і ператварыла чалдавечае жыцьцё і вечны шлях, які кожны сам сабе мусіць пракладаць праз шэрыя будні і звыклыя, але незразумелыя абставіны. Бескампрамісны падыход да існаваньня дае магчымасьць пераглянуць і заўважыць тое, што за будзённасьцю праплывае паўз нас. “ Тралейбусы. Бясконцая штурханіна. Барацьба за мейсца.” Гэта нашае жыцьцё ў якім кожны з нас спрабе знайсьці мейсца і гэтак жа шукаюць мейсца ў ім героі рамана Бег. Гэпі-энда ў гэтым рамане чытаць не даводзіцца, высновы, якія наплываюць пасьля прачытаньня усё ж не зіяюць колерамі вясёлкі, але яны ў сваю чаргу ёсьць арганічнымі і праўдзівымі. (З.К.)