Belarus. Banned books. Забароненыя кнігі Беларусі. Прэм’ера фільма
2026-02-05 13:25
Забарона кніг — гэта не толькі акт цэнзуры, але і парушэнне права на свабоду слова і на доступ да інфармацыі, замацаванага міжнароднымі дамовамі.
Беларускі ПЭН дакументуе кожны выпадак, каб праўда пра культурныя рэпрэсіі была захавана і пачута. У фільме мы расказваем пра сітуацыю з забароненымі кнігамі ў Беларусі і па ўсім свеце, пра гісторыю забаронаў і пра юрыдычныя наступствы. Таксама мы паразмаўлялі з людзьмі, якія сутыкаюцца з гэтай тэмай — з аўтарамі, выдаўцамі, міжнароднымі экспертамі і праваабаронцамі: яны падзяліліся сваім поглядам на праблему забароны кніг.
Героямі і гераінямі фільма сталі:
Таццяна Нядбай (Беларускі ПЭН),
Даньель І. Пэдрэйра (ПЭН Куба),
Юстына Чэхоўска (Польскі ПЭН-клуб),
Ханна Нордэль (Шведскі ПЭН),
Джэніфер Фіні Бойлан (ПЭН Амерыка),
Андрэй Янушкевіч (беларускі выдавец),
Юры Козікаў (юрыст, Беларускі ПЭН).
Фільм даступны з дзвюма версіямі субтытраў: беларускія + англійскія, беларускія + польскія.
Стужка дапамагае зразумець, што цяпер адбываецца з беларускай кнігай, з якімі рэпрэсіямі яна сутыкаецца і як гэта адбіваецца на стане беларускай культуры агулам. Упершыню ён быў паказаны ў лістападзе 2025 года ў Гданьску на выставе «Беларусь. Галасы забароненых кніг», падчас правядзення цырымоніі прэміі Гедройця. Цяпер выстава
дэманструецца ў Музеі Вольнай Беларусі да 7 лютага 2026 года. Падрабязней пра выставу
чытайце тут.