- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэма сёлетняга Трыялога інспіраваная падзеямі крыху больш за дванаццаць апошніх месяцаў на Беларусі. За гэты час шмат чаго адбылося, і гэта рэчы настолькі важныя, новыя і небывалыя, што ўсе мы зачараваныя, загледжаныя, услуханыя і заінтрыгаваныя развіццём падзей. Святлана Аляксіевіч, першая і пакуль адзіная лаўрэатка Нобелеўскай прэміі з Беларусі, з’яўляецца аўтаркай кнігі: „У вайны не жаночае аблічча”. З відавочнай спасылкай на гэтую кнігу мы чуем сцверджанні: „У свабоднай Беларусі – твар жанчыны”, „У беларускай апазіцыі – твар жанчыны”, „У пратэсту – твар жанчыны” і г.д. Усё гэта сапраўды так, бо ўлетку мінулага года з’явіўся нізавы, спантанны грамадскі рух, здамінаваны жанчынамі і на чале якога сталі тры маладыя, прыгожыя і смелыя, звычайныя беларускія жанчыны. Не палітыкі, а жонкі і маці. „Беларускае грамадства прачнулася”, „Беларусь праходзіць паскораны курс грамадзянскага даспявання”, „Больш ужо не будзе вяртання да псеўдавыбараў і чарговых тэрмінаў нязменнага сатрапа”, – чуваць было аптымістычныя каментары. (фрагмент)