- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
6 лютага ў Менску прайшло першае паседжаньне Грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта. Яго правёў кіраўнік Адміністрацыі Ўладзімер Макей. Са слоў высокага чыноўніка, улада зацікаўленая выслухоўваць розныя, нават палярныя меркаваньні па актуальных пытаньнях. У раду разам з прадстаўнікамі ўладнага боку ўлучаныя незалежныя экспэрты, грамадзкія дзеячы, у тым ліку блізкія да апазыцыі. У першым паседжаньні ўдзельнічалі, у прыватнасьці, эканаміст Леанід Заіка, ганаровы старшыня Беларускага зьвязу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа, былы кіраўнік Нацыянальнага банку, ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч, кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, старшыня Беларускага Хельсынскага камітэт у Алег Гулак, лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук, палітоляг і мэдыйны экспэрт Пётра Марцаў.